У Польшчы за суткі зарэгістравалі 313 спробаў пераходу мяжы
Польская памежная ахова за аўторак зарэгістравала 313 спробаў пераходу мяжы з боку Беларусі ў абыход пунктаў пропуску.
Затрыманы ўсяго адзін мігрант, грамадзянін Сірыі. Астатніх не пусцілі ў краіну, паведамляе REFORM.by са спасылкай на памежную ахову Польшчы.
За садзейнічанне ў пераходзе мяжы затрыманыя шэсць замежнікаў: па два грамадзяніна Украіны і Балгарыі, адны грамадзянін Грузіі і адзін — Сірыі з відам на жыхарства ў Германіі.