Наталля Сцепанцова запрашае на “Ноч расстраляных паэтаў” у Беластоку



У бліжэйшую пятніцу, у ноч з 29 на 30 кастрычніка беларусы па ўсім свеце правядуць акцыю “Ноч расстраляных паэтаў”. Раней такая акцыя праводзілася ў Курапатах, але сёлета было вырашана адмовіцца ад такога фармату з-за небяспекі затрыманняў, а таксама дадаецца сітуацыя з каранавірусам. Сёлета вечарыны памяці пройдуць у Вільні, Варшаве, Кіеве, Осла, Рыме ды дзясятках іншых гарадоў, падчас якіх зачытаюць вершы, заспяваюць песні і ўшануюць памяць рэпрэсаваных ў сталінчкія гады.

Да сусветнай акцыі далучаецца таксама і беларуская дыяспара Беластоку, на якую зхапрашае яе прадстаўніца Наталля Сцепанцова.

„29 кастрычніка ноч расстраляных паэтаў. Мы будзем чытаць вершы перад консульствам Рэспублікі Беларусь на вуліцы Электрычнай. Будуць чытацца вершы паэтаў, расстраляных гэтай ноччу, і мы будзем узгадваць усіх змагароў за свабоду і незалежнасць Беларусі”.

“Ноч расстраляных паэтаў” у Беластоку пачнецца а 18-й гадзіне перад будынкам беларускага консульства па вуліцы Электрычнай 9.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях менскай турмы НКУС былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты – дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР. Пасля адкрыцця ў 1988 годзе масавых пахаванняў расстраляных у Курапатах там сталі штогод 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаннем іх вершаў і запальваннем сьвечак у памяць пра забітых.

Беларускае Радыё Рацыя