У ВНУ Беларусі за 10 гадоў стала вучыцца амаль удвая менш чалавек



263,41 тыс. – столькі студэнтаў і магістрантаў зафіксавана ў краіне ў мінулым навучальным годзе, піша Белстат. Цікава, што гэта на 187,09 тыс. менш, чым у 2011/2012 навучальным годзе. Тая ж тэндэнцыя склалася ў ССНУ і ўстановах прафтэхадукацыі, а ў школах, наадварот, стала больш дзяцей, піша Onliner.by.

У 2011/2012 навучальным годзе ў беларускіх школах было 938,1 тыс. вучняў, праз пяць гадоў – 982,3 тыс., а ў мінулым годзе колькасць пераваліла за мільён – 1058,3 тыс. Цікава, што пры гэтым колькасць студэнтаў і навучэнцаў пасля заканчэння школы зніжаецца з году ў год. На канец 2011/2012 навучальнага года ў ВНУ вучыліся 450,531 тыс. чалавек, у 2016/2017 – 325,022 тыс., а годам раней – усяго толькі 263,41 тыс. чалавек.

Колькасць ВНУ (было/стала): 55/50.

З сярэдняй спецыяльнай адукацыяй не лепш. 162,9 тыс. навучэнцаў там было дзевяць гадоў таму, праз пяць гадоў – 117,8 тыс., годам раней – 110,4 тыс.

Колькасць ССНУ (было/стала): 220/223.

Колькасныя паказчыкі тых, хто атрымаў прафтэхадукацыю таксама з кожным годам падае. 98,6 тыс. чалавек вучыліся ў гэтых установах у 2011/2012 навучальным годзе, у 2016/2017 – 70,3 тыс., год таму – усяго 60,8 тыс.

Колькасць устаноў ПТА (было/стала): 229/176.