Літва задаволіла 6 прашэнняў аб прытулку ад мігрантаў з 1771



Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы падвёў папярэднія вынікі разгляду заяў аб прытулку ад мігрантаў, затрыманых на мяжы з Беларуссю.

Усяго было пададзена 3148 заяў, з іх разгледжана 1771. Адмову атрымалі 1353 мігранты. 412 чалавек выехалі з Літвы і вярнуліся на радзіму да завяршэння разгляду заяў. Прытулак быў прадастаўлены 6 асобам. Усяго сёлета ў Літве абарону атрымалі 282 замежнікі. На разглядзе застаюцца 1377 заяў.

З пачатку года Літва дэпартавала 274 мігранты, якія перасеклі мяжу ў абыход пунктаў пропуску. Прынята рашэнне аб высылцы яшчэ 212 чалавек.

З 3 жніўня памежная служба краіны перастала затрымліваць мігрантаў на мяжы. Памежнікі сталі выдвараць іх з краіны. За гэты час у трапленні ў Літву было адмоўлена амаль 4 900 мігрантам.