Адміністратара Telegram-канала будуць судзіць як кіраўніка экстрэмісцкага фармавання
Адміністратара аднаго з менскіх Telegram-каналаў, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем, і чата, які аб’ядноўвае студэнтаў спецыялізаванага факультэта ВНУ, будуць судзіць, паведамляе СК.
Паводле СК, са жніўня 2020 па сакавік 2021 года 20-гадовы ўраджэнец Гародні адміністраваў адзін з найбуйнейшых Telegram-каналаў, прызнаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь экстрэмісцкім фарміраваннем, і чат, які аб’ядноўвае студэнтаў спецыялізаванага факультэта ВНУ.
СК паведамляе, што хлопец прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Яму прад’яўленыя абвінавачанні па ч. ч. 1, 2 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту і арганізацыі, і актыўны ўдзел у такіх дзеяннях) і арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.