Берасцейцы прысудзілі 2,6 года „хатняй хіміі” за надпіс на паштовай скрыні суддзі
За абразлівы надпіс на паштовай скрыні суддзі жыхарка Берасця асуджаная на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі, паведамляе пракуратура Гарадзенскай вобласці.
Надпіс на дзверцы паштовай скрыні суддзі ў пад’ездзе шматкватэрнага жылога дома ў Берасці 36-гадовая жанчына нанесла ў снежні мінулага года. Зрабіла яна гэта ў вячэрні час „з выкарыстаннем неўстаноўленага прадмета”. Абвінавачаную вызначылі па запісах з камер відэаназірання.
Берасцейцы прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.