У Сенаце Польшчы ўхвалілі пабудову агароджы на польска-беларускай мяжы



Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік назваў суму, якую выдаткуе польскі ўрад на плот — звыш паўтара мільярда злотых. Агароджа плануецца вышынёй 5,5 метраў і 200 кіламетраў даўжынёй з сістэмай назіральных вежаў, відэакамер і датчыкаў руху.

Таксама агароджа будзе адрознівацца па вазе: на ўстойлівым грунце канструкцыя будзе цяжэйшай, а больш лёгкая — у багністых і вільготных раёнах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Twitter.com