На Берасцейшчыне працягваюцца суды па карагоднай справе



Судовыя працэсы адбываюцца над дзевятай і дзесятай часткай абвінавачваемых:

Усім прад’яўляецца абвінавачванне па артыкулу 342 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Арганізацыі і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць парадак.

Суддзя – Кацярына Рамашка. Дзяржабвінавачванне – Вадзім Багатка і Аляксей Бараноўскі. Перад судом прадсталі 16 фігурантаў – жыхароў Берасцейшчыны. Два чалавека на момант працэсу знаходзяцца ў СІЗА. Адзін чалавек – захварэў.

Некаторыя абвінавачваемыя заявілі пра спробу ціску падчас дачы паказанняў. Напрыклад, пагражалі пасадкай у ізалятар часовага ўтрымання.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя