У Польшчы будуць штрафаваць за адсутнасць масак у грамадскіх месцах



У чацвер у Польшчы было зарэгістравана больш за восем тысяч новых выпадкаў заражэння на каранавірус. Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў, што палітыка ў дачыненні да выканання прынцыпу закрыцця рота і носа «будзе больш балючай». – Дагэтуль асноўным элементам было прыцягненне ўвагі або вымова, але цяпер пераходзім на палітыку выпісвання штрафаў, – сказаў ён у інтэрв’ю журналістам.

„Нажаль, цяпер нашая палітыка ў дачыненні да гэтай справы будзе боль балючая, калі гаворка ідзе пра адсутнасць масак. Пакуль што падставовым элементам было звяртанне ўвагі, але цяпер будуць штрафы. У нас ёсць законнае права для гэтага, бо гэты пункт у карным кодэксе быў зменены. Мы павінны змяніць гэтую ментальнасць, якая засталася яшчэ з канікулаў – тады сапраўды ахвяр было менш.”

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі  тыдзень таму сігналізаваў, што апошнім часам «маем справу з выбухам пандэміі». Ужо тады ён адзначыў, што палітыка папярэджанняў аб неабходнасці нашэння масак пераходзіць у палітыку выпіскі штрафаў.

Беларускае Радыё Рацыя