Кіеў з першага лістапада ўводзіць лакдаўн



У Кіеве з 1 лістапада ўвядуць чырвоную зону каранціну з-за распаўсюджвання каронавірусу. Пра гэта паведаміў мэр горада Віталь Клічко, – піша ВВС-Украіна.

Абвяшчэнне Кіева чырвонай зонай яшчэ павінна пацвердзіць спецыяльная камісія, але Віталь Клічко ўжо абвясціў пра строгія абмежаванні з панядзелка.

Паводле яго, наведванне рэстаранаў, кафэ, забаўляльных мерапрыемстваў, гандлёва-забаўляльных цэнтраў і іншых публічных аб’ектаў і мерапрыемстваў будзе магчымым толькі пры наяўнасці ва ўсіх работнікаў і наведвальнікаў ПЦР-тэста або сертыфіката аб вакцынацыі. Таксама карыстацца грамадскім транспартам змогуць толькі тыя, хто мае ПЦР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі.

Правяраць іх наяўнасць будуць выбарачна спецыяльныя групы праваахоўнікаў. Парушальнікам пагражаюць штрафы.

Беларускае Радыё Рацыя