Запрацавала “Майстэрня паштовак салідарнасці”



Беларускія актывісты распрацавалі сэрвіс пад назваю “Майстэрня паштовак салідарнасці”. Сутнасць у тым, што праз яго вы можаце напісаць палітвязню, не выкарыстоўваючы рэальную паштоўку, канверт і ручку і не наведваючы пошту. Усё гэта зробіць каманда сэрвісу, якая і накіруе паштоўкі адрасатам.

Усё, што вам трэба зрабіць – запоўніць невялікую форму. Трэба ўпісаць імя палітвязня, якому/якой вы хочаце накіраваць паштоўку, і невялікі тэкст. Пры жаданні можна пазначыць зваротны адрас.

Беларускае Радыё Рацыя