Мінздароўя Беларусі плануе вакцынаваць да канца года 5 млн. чалавек



Мінздароўя Беларусі хоча вакцынаваць да канца года 5 мільёнаў чалавек, каб спыніць эпідэмію каронавірусу. Кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч заявіў, што знізілася колькасць хворых на каронавірус і шпіталізаваных з пнеўманіяй. Піневіч мяркуе, што да канца года прышчэпкі зробяць найменей 5 мільёнаў беларусаў. На гэты момант адзін кампанент вакцыны атрымалі прыкладна 2 мільёны 900 тысяч жыхароў краіны.

Кіраўнік ведамства сказаў, што ў наяўнасці дастаткова кітайскай вакцыны, якой прышчапляюць перадусім цяжарных і кормячых маці. Чыноўнік нагадаў, што разумнае дыстанцыяванне і нашэнне масак — эфектыўна элемент абароны.

Беларускае Радыё Рацыя