Пазбавілі ліцэнзіі Яўгена Пыльчанку



28 кастрычніка ўвечары адбылося пасяджэнне дысцыплінарнай камісіі Менскай гарадской калегіі адвакатаў, на якім разглядалася справа Яўгена Пыльчанкі, апошняга абаронцы Віктара Бабарыкі

Камісія прыняла рашэнне выключыць з адвакатуры Пыльчанку-малодшага — за сістэматычныя парушэнні заканадаўства аб адвакатуры. Раней, 19 кастрычніка, паводле загаду міністра юстыцыі ў дачыненні Яўгена Пыльчанкі была распачатая дысцыплінарная вытворчасць, і ён быў адхілены ад працы. Пыльчанка абараняў экс-банкіра Віктара Бабарыку, сяброўку сям’і Святлану Купрэеву, свайго калегу адваката Максіма Знака.

Цяпер у Віктара Бабарыкі няма ніводнага з шасцярых адвакатаў. Максім Знак асуджаны на 10 гадоў, Ілля Салей з’ехаў з Беларусі, Аляксандра Пыльчанку пазбавілі ліцэнзіі яшчэ больш за год таму, Дзмітрыя Лаеўскага — у ліпені 2021 года, Наталлю Мацкевіч адхілілі ад працы 13 кастрычніка, а 25 кастрычніка выключылі з калегіі. І вось цяпер пазбаўлены ліцэнзіі апошні адвакат Бабарыкі Яўген Пыльчанка.

Фота: Вabariko.vision