Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана
Абвешчаны пераможцы прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад на беларускую мову. Яна прысуджаецца ў трох намінацыях.
Як паведамляе ПЭН-цэнтр, у намінацыі “пераклад прозы” перамагла Вольга Гронская (пераклад з нямецкай — Даніэль Кельман “Тыль”, выдавецтва “Янушкевіч”).
У намінацыі “пераклад паэзіі” пераможцай з’яўляецца Юля Цімафеева (пераклад з англійскай — Стывен Крэйн “Выбраныя вершы”, выдавец Зміцер Колас).
У намінацыі “пераклад дзіцячай кнігі” — Алена Пятровіч (пераклад з англійскай — Дж. К. Роўлінг “Гары Потэр і таемная зала”, выдавецтва “Янушкевіч”).
Сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі 24 кнігі, перакладзеныя з 11 моў (сярод іх — ідыш і нарвежская, а таксама ісландская і харвацкая).