Ігар Кузняцоў: Сённяшняя сітуацыя больш прыгнятае, чым у 1930-ыя гады



У неафіцыйны Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, 29-га кастрычніка, даследчык рэпрэсій Ігар Кузняцоў правёў паралелі сітуацыі ў Беларусі з падзеямі амаль 100-гадовай даўніны:

Больш за 30-ць гадоў займаюся гэтай тэмай. За 30-ць гадоў, на сённяшні дзень, я магу сказаць, самая горшая сітуацыя. Калі мы думалі 10-15 гадоў таму, калі яшчэ дабіваліся ўстаноўкі ў Курапатах мемарыяльнага знаку, здавалася, што гэта горшы час. Горшы час прыйшоў цяпер, менавіта 2020-2021 год. Вось гэта адчуванне, што ты не ў бяспецы. Сёння ў разы горш, чым у 1930-я гады. У 1930-я гады была такая наіўная вера, што гэта выпадковасць, што разбяруцца. Сёння такіх спадзяванняў у людзей ужо няма.

Па словах Ігара Кузняцова, вялікае значэнне ва ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, у тым ліку і беларусаў, адыгрывае Музея памяці Сібіры ў Беластоку. На сённяшні дзень існаванне падобнага музея ці нават тэматычнай экспазіцыі ў Беларусі немажліва.

Адзіны даступны ў Інтэрнэце „Мартыролаг Беларусі”, дзе можна азнаёміцца са спісам рэпрэсаваных: bessmertnybarak.ru.

Беларускае Радыё Рацыя