Аліна Стэфановіч: Дапамагаю справаю ў беларускай дыяспары
Жонка палітвязня, намесніка старшыні “Вясны” Валянціна Стэфановіча Аліна далучылася да грамадскай дзейнасці ў беларускай дыяспары ў сталіцы грузінскай Аджарыі Батумі. Распавядае Аліна Стэфановіч:
– Я ўдзельнічаю ў справах дыяспары, мне падабаецца падтрымліваць кантакты з людзьмі, шмат якіх я ведала раней, шмат з’явілася новых знаёмых. Вось цяпер мы робім „Ноч растраляных паэтаў” – акцыя, якая праходзіць штогод у Менску, а цяпер глабальна па ўсім свеце. У Батумі будзе таксама акцыя, будзем чытаць вершы, будзем узгадваць імёны тых, хто загінуў у 1937-м годзе, а таксама тых6 хто церпіць за свабоду Беларусі цяпер і сядзіць за кратамі.
Акцыя да “Ночы растраляных паэтаў” распачнецца ў грузінскім Батумі а 20-й гадзіне каля будынку мясцовага драмтэатру. На акцыі, апроч чытання вершаў і ўзгадкі імёнаў растраляных у 1937-м годзе паэтаў, будуць прачытаныя вершы тых палітзняволеных, што сёння знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя