Амерыканскае войска ў Беластоку
Амерыканскія вайскоўцы вяртаюцца з манеўраў у краінах Балтыі на базы ў Нямеччыну.
На Рынку Касцюшкі можна было пабачыць бронетранспарцёры „Страйкер”, а таксама пафатаграфавацца з амерыканскімі жаўнерамі.
Віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі адзначае, што візіт жаўнераў сведчыць пра тое, што Паўночна-атлантычны альянс дзейнічае не толькі на паперы:
– Для альянсу істотна, што адбываецца на яго ўсходнім флангу. Важным з’яўляецца бяспека краін, якія месцяцца на ўсходзе – гэта балтыйскія краіны, Польшча. Пра гэта сведчыць удзел гэтых войскаў у манещрах у краінах Балтыі.
– Паглядзець цікава, але калі ўявіць сабе, што трэба будзе скарыстацца дапамогай гэтай тэхнікі, то кроў ледзянее ў жылах.
Частка бронетранспарцёраў праедзе ўздоўж усходняй мяжы Польшчы. Паводле экспертаў, гэта дэманстрацыя сілы саюзнікаў, якая накіравана на Расею.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксея Трубкіна