Павел Латушка запісаў відэазварот з нагоды Ночы расстраляных паэтаў
“Iх слова немагчыма знiшчыць”. Павел Латушка запісаў відэа-зварот з нагоды Ночы расстраляных паэтаў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года было расстраляна 108 дзеячаў культуры і навукі Беларусі. З таго часу 29 кастрычніка беларусы ва ўсім свеце ўзгадваюць адну з самых трагічных дат у сваёй гісторыі – Ноч расстраляных паэтаў.
Павел Латушка кажа, што далучаецца да акцыі “Ноч расстраляных паэтаў”, і заклікае ўсіх беларусаў успомніць сёння тыя драматычныя падзеі, каб яны больш ніколі не паўтарыліся.