Генадзь Фядыніч: Вымірае народ, а ўлады робяць выгляд, што нічога не адбываецца



Зараз галоўнай задачай дзяржавы павінна быць абарона людзей ад пандэміі кавіду, – кажа намеснік кіраўніка прфсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч. Кожны дзень прыносіць усё больш трывожныя навіны. А ўлады робяць выгляд, што ўсё пад кантролем.

– Вымірае народ, а ўлады робяць выгляд, што нічога не адбываецца. Пройдзе яшчэ час і хто ж працаваць будзе? Гэта тычыцца бюджэтнай сферы, прамысловасці, гандлю. Масква робіць лакдаўн, Кіеў робіць лакдаўн, а ў нас усё быццам нічога няма!

У рэшце рэшт народ павінен зразумець, што яго лёс толькі ў яго руках, і больш ні ў чыіх, – кажа Генадзь Фядыніч.

Беларускае Радыё Рацыя