Кантрабандныя цыгарэты ў грузавіках
Падчас агляду беларускага грузавіка супрацоўнікі польскай памежнай службы з памежнага пераходу ў Баброўніках выявілі кантрабандныя цыгарэты. У падлозе пустога прычэпа грузавіка, якім кіраваў 41-гадовы грамадзянін Беларусі выявілі 5 тысяч пачак нелегальных цыгарэт.
Кантрабанду цыгарэт таксама знайшлі памежнікі з Будзіска. У грузавіку, якім кіраваў 31-гадовы летувіс, сярод пасылак, якія адпраўляліся ў Вялікабрытанію, было 1,5 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
У дачыненні да кіроўцаў распачатыя крымінальныя падатковыя справы. Нелегальныя тавары з арыенціровачным коштам амаль 100 тысяч злотых пайшлі на склады памежнай службы Польшчы. Цяпер мужчыны будуць адказваць перад судом. Ім пагражаюць вялікія штрафы, страта цыгарэт, а ў выпадку з затрыманым у Баброўніках беларусам — канфіскацыя паўпрычэпа, прыстасаванага для перавозкі кантрабанды.