Кніга пра славуты род, што спрычыніўся да гісторыі краю



У Віцебску выдалі зборнік, прысвечаны прадстаўнікам славутага роду Агінскіх, якія мелі дачыненне да гісторыі  Віцебшчыны.

Паводле ўкладальніка Кастуся Смолікава, кнігу “Віцебскія Агінскія” не варта лічыць навуковым дасладваннем, але ў ёй сабраныя звесткі з розных адкрытых крыніц, чым, уласна, гэтае выданне і ўнікальнае:

-Гэта ўсе дадзеныя з адкрытых крыніцаў, якія я мог знайсці.Там няма спасылак на навуковыя даследванні, няхай даруюць мне аўтары тых навуковых прац. Гэта проста дакументальнае чытво. Можа, мне ўдасца больш лістаратурна апрацаваць гэтыя дадзеныя, і будзе другое і трэцяе выданне гэтай брашуры.

У кнізе шмат ц звестак, якія будуць цікавыя землякам. Прыкладам, пра тое, што бацька знакамітага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага нарадзіўся ў маёнтку Тадуліна непадалёк ад Віцебска.  Увогуле ж ад сярэдзіны 17-га стагоддзя Агінскія займалі высокія пасады ў Віцебскім ваяводстве – яны былі кашталянамі, ваяводамі, прадстаўнікамі ў Соймах… Паводле Кастуся Смолікава, у Віцебску расце цікаўнасць да ўплыву Агінскіх на развіццё горада. І ўсіх, хто мае, чым можна дапоўніць наступнае перавыданне зборніка, ён запрашае зрабіць гэта, звязаўшыся праз адмыслова створаную суполку ў Фэйсбуку, яна так і называецца – “Агінскія Віцебска”.

Беларускае Радыё Рацыя