Зміцер Паліенка: Я не магу маўчаць і трываць гэты рэжым



Вядомы беларускі анархіст Зміцер Паліенка за 27 гадоў жыцця моцна пацярпеў ад лукашэнкаўскага рэжыму.

Па словах Змітра, пачалося ўсё з першага незаконнага адміністрацыйнага затрымання ў 18 гадоў. Тады ў яго душы зарадзілася і засталася стойкая нянавісць да рэжыму:

– Рэпрэсіі на мяне паўплывалі. Я хадзіў на лекцыю праваабаронцаў, дзе казалі, што ёсць такія прэвентыўныя затрыманні, што могуць прыйсці да вас дадому і забраць. Я смяяўся і не верыў у гэта. Як гэта так, ёсць жа суд, там яны разбяруцца. І літаральна, як толькі мне споўнілася 18 гадоў, мяне «закрылі» на суткі. Я быў азлоблены. У многіх гэта выклікае пакору. Мяне наадварот гэта азлобіла. Я не магу маўчаць і трываць вось гэты рэжым.

Паводле Змітра Паліенкі, ён быў асуджаны ў 2019 годзе на тры гады дамашняй хіміі. У 2016 годзе быў пакараны на 2 гады калоніі. Па адміністрацыйных справах адсядзеў больш за 200 дзён. І ўсё гэта з-за непрымання і супраціву фашысцкаму рэжыму Лукашэнкі. Зараз Зміцер жыве і працуе ў Варшаве, куды ўдалося ўцячы прама з-пад носу спецслужбаў за гадзіну да ператрусу. Яго многія таварышы-анархісты знаходзяцца ў засценках дыктатара і чакаюць суду.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя