За кастрычнік у Нямеччыну праз Беларусь праніклі 5285 мігрантаў
З 1 па 31 кастрычніка ў Германіі затрымалі 5285 мігрантаў, якія нелегальна праніклі ў краіну праз Польшчу і Беларусь. З пачатку гэтага года колькасць такіх мігрантаў склала 7832, паведамляе федэральная паліцыя ФРГ.
За мінулыя выходныя каля мяжы з Польшчай затрымалі 597 чалавек. Большасць з іх – грамадзяне Ірака. Сярод мігрантаў ёсць таксама сірыйцы, іранцы і афганцы. У пашпартах мігрантаў былі беларускія візы ці штампы аб перасячэньні беларускай мяжы. У шасці з затрыманых знайшлі каронавірус. Таксама пачата расследаванне ў дачыненні да 18 праваднікоў.