DW апублікавала  расcледаванне пра «беларускі маршрут» мігрантаў



Паводле выдання большасць нерэгулярных мігрантаў выпраўляюцца на «беларускі маршрут» з ірацкага Курдыстану. Яны дабіраюцца ў Менск транзытам праз Абʼяднаныя Арабскія Эміраты, Турэччыну, Лібан і Ўкраіну. Шлях да Эўразвязу каштуе ад 12 да 15 тысяч эўра. Візы іракцам выдае беларускае пасольства ў турэцкай сталіцы Анкары. Паводле прадстаўніка ірацкага тур-агенцтва, афармленне займае ад пяці дзён да двух тыдняў.

Тымчасам, як паведамляюць польскія памежнікі за апошнія суткі зафіксавалі шэсцьсот восемдзесят чатыры (684) спробы нелегальнага перасячэння польскай мяжы з боку Беларусі. Шаснаццаць (16) чалавек затрымалі, астатніх развярнулі. Дзве асобы затрымалі за дапамогу мігрантам.

З пачатку міграцыйнага крызісу, са жніўня, у Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць больш за 28 тысяч мігрантаў. З чаго звыш сямнаццаці тысяч толькі за апошні месяц.