Да забастоўкі ў Беларусі далучылася новая сіла
Дваровыя аб’яднанні далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускага аб’яднання працоўных» (БОР). Віцебскія партызаны адзначаюць, што сёння цудоўны дзень каб застацца дома! Не адстаюць ад іх і Бараўляны. Прадстаўнікі апошніх заявілі:
«Працоўны, інжынер, настаўнік, менеджэр, машыніст, кіроўца, шахцёр, лекар, пакуль вы працуеце і атрымліваеце несправядліва нізкія заработныя платы, хунта нажываюцца на выніках вашай працы. Яны будуюць сабе палацы, купляюць дарагую нерухомасць і аўтамабілі, адпраўляюць сваіх дзяцей вучыцца ў самыя дарагія ўніверсітэты і ўсё гэта за вашы грошы, якія яны крадуць у нас, прыдумляючы ўсё новыя і новыя падаткі. Пакуль вы ў быдлячых умовах робіце сваю працу, яны марнуюць вялізныя грошы на войска прапагандыстаў і карнікаў, якія потым нас жа паліваюць інфармацыйным лайном, збіваюць, гвалцяць і садзяць у турмы нас і нашых дзяцей” – пішуць прадстаўнікі Дваровага аб’яднання з Бараўлянаў.