Беларуска Алена Трызна распавяла, як жывуць Беларусы Грузіі



Некалькі тысяч беларусаў сваім месцам рэлакацыі выбралі Грузію.

Пра асноўныя праблемы з якімі сутыкаюцца беларусы ў Грузіі распавядае прадстаўніца беларускай дыяспары ў Тбілісі Алена Трызна:

„Гэта жыллё і плюс фінансавая падушка бяспекі. Паралельна ідзе псіхалагічная дапамога, бо чалавек прыязджае ў вельмі стрэсавай сітуацыі. Але псіхалагічная дапамога ў нас аказваецца бясплатна”.

Таксама, па словах Алены, шмат хто сутыкаецца з моўнымі праблемамі:

„Грузінская мова вельмі складаная, і не ўсе яе ведаюць. Выдатна, калі чалавек свабодна размаўляе ангнльскай, але таксама абавязкова тут трэба ведаць і грузінскую. Многія размаўляюць па-расейску, але моладзь ужо не ведае гэтай мовы. У асноўным альбо грузінская, альбо ангельская. Расейская не з’яўляецца тут „палачкай-ратавалачкай”.

Каб патрапіць у Грузію беларусам трэба набыць квіток на самалёт, зрабіць ПРЦ тэст і зарэгістравацца на адмысловым сайце і таксама абавязкова цягам 72-х гадзін зрабіць ПРЦ тэст у Грузіі. Па неафіцыйнай інфармацыі зараз у Грузіі знаходзяцца каля 5 тысяч беларусаў, сярод якіх людзі розных прафесіяў як айцішнікі, так і бармены, лекары і журналісты.

Беларускае Радыё Рацыя