Улады ціснуць на адваката палітвязня Пачобута
Адвакат палітвязня Анджэя Пачобута Аляксандр Бірылаў атрымаў паведамленне ад Мінюста. Міністэрства сцвярджае, што яго кваліфікацыя з’яўляецца «не цалкам адпавядаючай патрабаванням заканадаўства». Адпаведную пастанову вынесла Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Беларусі. Бірылаву далі паўгода на тое, каб выканаць рэкамендацыі камісіі, пасля чаго будзе праведзеная новая атэстацыя.
Ліцэнзіі Аляксандра Бірылава пакуль не пазбаўлялі. Хаця цягам кастрычніка ліцэнзіяў пазбавілі некалькіх адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў.
Адзначым, што гарадзенскі журналіст, сябра неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі ад 25 сакавіка.