„Авангард” выставіў форварда зборнай Беларусі на драфт адмоваў
Нападнік зборнай Беларусі Франсіс Парэ (1987) унесены „Авангардам” у спіс адмоваў. Пра гэта паведамляе прэс-служба КХЛ. У гэтым сезоне КХЛ 34-гадовы форвард набраў 4 (2+2) ачкі ў 16 матчах пры каэфіцыенце карыснасці „-2”. Усяго на яго рахунку 411 матчаў у лізе, у якіх ён зарабіў 191 (91+100) выніковы бал пры карыснасці „+29”.
Беларускі хакеіст Аляксей Протас дэбютаваў у НХЛ
Беларускі хакеіст Аляксей Протас дэбютаваў у НХЛ за „Вашынгтон Кэпіталз”. Аднак з’яўленне яго на лёдзе не дапамагло камандзе перамагчы дзейных уладальнікаў Кубка Стэнлі „Тампа-Бэй Лайтнінг”. „Маланкі” перамаглі з лікам 3:2 (0:1, 2:0, 1:1). Аляксей Протас, які выйшаў на лёд пад нумарам 59, запісаў на свой рахунак амаль чатыры хвіліны гульнявога часу і выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.
Італьянскі спецыяліст Антоніа Контэ стаў галоўным трэнерам „Тотэнхэма”
Італьянскі спецыяліст Антоніа Контэ стаў галоўным трэнерам каманды англійскай прэм’ер-лігі „Тотэнхэм”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Трэнер падпісаў кантракт з камандай да лета 2023 года, на гэтай пасадзе ён змяніў партугальца Нуну Эспірыту Санту.
6 лістапада „Шахцёру” ўручаць чэмпіёнскі кубак
6 лістапада пасля матчу 28-га тура чэмпіянату Беларусі са „Слуцкам” „Шахцёру” будзе ўручаны чэмпіёнскі кубак. Паядынак пачнецца а 17-й гадзіне. Уваход на матч на салігорскім стадыёне „Будаўнік” будзе вольным. „Шахцёр” датэрмінова выйграў вышэйшую лігу-2021 па футболе.
ФХБ пакінула Крэйга Вудкрафта на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі
Федэрацыяй хакея Беларусі сфармавала трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай, які будзе працаваць з камандай у бліжэйшы час. Галоўным трэнерам зборнай на працягу ўсяго цыкла застанецца Крэйг Вудкрафт, яго асістэнтам стане Канстанцін Кальцоў. З 11 па 13 лістапада зборная Беларусі прыме ўдзел у міжнародным таварыскім „Турніры чатырох нацый” у Славеніі, дзе згуляе з камандай гаспадароў і зборнымі Францыі і Аўстрыі.
Беларускае Радыё Рацыя