Прысуд па справе Леаніда Судаленкі (абнаўляецца)



Леаніду Судаленку прысудзілі 3 гады, Таццяне Ласіцы – 2,6 гады.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie судаленка_2-674x400.jpg

На абвяшчэнне прысуду нікога не пусцілі, спаслаўшыся на супрацькавідныя меры. Аднак прадстаўнікам дзяржаўных СМІ ў залу суда дазволілі зайсці.

Палітык Уладзімір Кацора гаворыць, што не здзіўлены такімі паводзінамі арганізатараў суда:

Леаніду Судаленку прысудзілі 3 гады, Таццяне Ласіцы – 2,6 гады. На абвяшчэнне прысуду нікога з паплечнікаў і сяброў праваабаронцаў не пусцілі, спаслаўшыся на супрацькавідныя меры. Аднак прадстаўнікам дзяржаўных СМІ ў залу суда дазволілі зайсці. Палітык Уладзімір Кацора гаворыць, што не здзіўлены такімі паводзінамі арганізатараў суда:

– Так было калі суд пачынаўся, ён пачынаўся як адкрыты, а праз паўгадзіны ўжо быў закрыты. Гэты ціск на Леаніда і Таццяну, якія зараз чуюць так званы вырак, гэтай дзяржавы, гэта палітычны пераслед. Тут праваабаронца ты ці не, але вынік вядомы.

Гомельскі грамадскі дзеяч Васіль Палякоў падкрэслівае, што пасля прысуду Леаніду Судаленку цяжка гаварыць пра наяўнасць праваабарончага руху ў рэгіёне:

– Праваабарончы рух Гомельшчыны, як у цэлым Беларусі, зараз знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі, бо пераслед менавіта за праваабарончую дзейнасць. Чалавек не можа нават адкрыта казаць, што ён дапамагае.

Леаніда Судаленку абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь) і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванне (частка 2-я таго ж артыкула). Сярод гэтых дзеянняў следства ўгледзела, напрыклад, эпізод, калі Судаленка дапамог сабраць грошы на пакупку дроваў жанчыне, мужа якой рэпрэсавалі. 

Леанід Судаленка і Марыю Тарасенку затрымалі 18 студзеня, а Таццяну Ласіцу – 21 студзеня 2021 года. Праз тры дні Марыю Тарасенку выпусцілі пад падпіску. У кастрычніку Марыя Тарасенка не з’явілася ў суд і з’ехала з Беларусі.

Праваабаронца Леанід Судаленка дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, абараняў у судзе зняволеных за палітыку рабочых.

Беларускае Радыё Рацыя