„Рэквіем расстраляных паэтаў» – рэпартаж Вольгі Сямашкі



«Ты адзіны з усім Чалавецтвам, а таму не пытайся, па кім звоніць звон: ён звоніць па Табе». Сёлета гэтыя радкі ангельскага святара 17 ст. Джона Дона, шырока вядомыя дзякуючы Хэмінгуэю, можна ўпэўнена назваць лозунгам усёй Беларусі. Мяжа паміж падзеямі 1937 году і сучаснасцю ў Беларусі размылася. Страх, які калісьці панаваў падчас сталінскіх рэпрэсій, ізноў павяртаўся ў краіну. Беларусы вымушаны пакідаць радзіму, дзе пануе культура гвалту, але пры гэтым множаць калектыўную памяць пра тое, што так быць не мусіць. Яскравы прыклад – «Ноч расстраляных паэтаў», якая акрамя традыцыйнага мемарыяльнага значэння, набыла пратэсную афарбоўку і ахапіла небывалую колькасць беларусаў у розных кропках свету, у тым ліку і Беластоку. Настроі беларусаў, гістарычныя паралелі і бессмяротныя вершы ўвайшлі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Рэквіем расстраляных паэтаў».