Прэзентацыя альбома-каталога «Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі XVI — пачатку XIX ст.»
5 лістапада 2021 г. а 17-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя альбома-каталога «Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі XVI — пачатку XIX ст.» (аўтары тэкстаў: У. І. Пракапцоў, А. У. Карпенка, Л. Л. Сысоева, Н. Я. Трыфанава, С. Э. Чавус, А. А. Ярашэвіч ).
Дата: 5-га лістапада.
Час: 17.00.
Месца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20, г. Мінск.
Гэтым унікальным выданнем распачынаецца фундаментальны навукова-адукацыйны праект — серыя «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», куды ўвойдуць найлешыя творы мастацтва з музейнага збору.
У альбоме-каталогу прадстаўлены праваслаўныя, каталіцкія абразы, а таксама абразы ўніяцкага перыяду, які доўжыўся на нашых землях больш за два стагоддзі. Гэта частка нашай адзінай старажытнай гісторыі і нацыянальнай культуры. Творы дадзенага выдання даюць магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі мастацкімі каштоўнасцямі Беларусі XVI — пачатку XIX ст., атрымаць уяўленне аб своеасаблівасці мясцовай іканапіснай школы і арыентаванага на еўрапейскае мастацтва алтарнага жывапісу. Яны дэманструюць важкі ўклад беларусаў у сусветную скарбніцу культуры.
Кніга «Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі XVI — пачатку XIX ст.» з’яўляецца вынікам плённага супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і выдавецтва «Беларусь», а таксама шматгадовай працы не аднаго пакалення рэстаўратараў, навуковых супрацоўнікаў па вывучэнні, атрыбуцыі і папаўненні музейных збораў.