Мінчанка хацела трапіць на суд, але апынулася на „сутках”



35-гадовая Ульяна Ягорава прыйшла ў Менгарсуд на суд па справе Мікалая Дзядка. Так атрымалася, што спазнілася. Вырашыла пачакаць перапынку і зайсці ў залу пасля яго. Гэта не спадабалася міліцыянтам на ўваходзе, яны даглядзелі рэчы ў заплечніку Ульяны. Там былі асабістыя паперы з запісамі, сілавікі вырашылі іх прачытаць. Дзяўчына не дазволіла. Яе адвезлі ў РУУС.

У аддзеле склалі пратакол за дробнае хуліганства: нібыта Ягорава «паводзіла сябе агрэсіўна і абуральна, крычала, нецэнзурна лаялася, на заўвагі не рэагавала».

На судзе Ульяна патлумачыла, што дала ўсе рэчы для агляду, але не разумее, па якім праве міліцыянты хацелі прачытаць яе асабістыя запісы.

Суд арыштаваў менчучку на 7 сутак.