Праграміста-палітвязня асудзілі да трох гадоў «хіміі»
Да трох гадоў „хіміі” за ўдзел у пратэстах асудзілі палітзняволенага праграміста. Доказамі яго віны сталі „пакаяльныя” відэа, запісаныя адразу пасля затрымання ў ГУБАЗіКу.
У судзе Цэнтральнага раёна Менска 5 лістапада паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў „хіміі” асудзілі 23-гадовага палітзняволенага праграміста Мікіту Зіміна, паведамляюць праваабаронцы.
Яго абвінавацілі ў блакаванні праезду транспарту ў Менску 10 жніўня. Пасля двух з паловай месяцаў пад вартай ён выйшаў на волю. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.
Як стала вядома на судзе, сілавікі прыехалі затрымліваць Максіма Несцяровіча, але ягоны сябар Зімін, які быў з ім, сказаў, што ён таксама ўдзельнічаў у масавых мерапрыемствах, таму яго таксама затрымалі. З 17 жніўня Мікіта быў пад вартай.
На судзе ў якасці доказаў віны абвінавачанага паказвалі „пакаяльныя” відэа Зіміна і яго сябра, запісаныя з імі адразу пасля затрымання ў ГУБАЗіКу.