У Гарадзенскім Старым Замку адкрылася абноўленая экспазіцыя



У Гарадзенскім Старым Замку адкрылася абноўленая экспазіцыя на месцы першай чаргі рэстаўрацыйных работ.

Наш карэспандэнт адведаў і падзяліўся ўражаннямі.

Сярод станоўчых рысаў, прыемна ўражвае панаванне беларускай мовы ў вонкавым афармленні музейнай экспазіцыі. Музей зрабіў чарговы крок на шляху інтэрактыўных прыладаў. Асобныя інтэрактыўныя стэнды даюць магчымасць скарыстацца беларускай, ангельскай, расейскай і кітайскай мовамі. Аўтэнтычная кладка муроў замку дзе-нідзе прыадкрыта ад сучаснай тынкоўкі, што складае добрае ўражанне для наведнікаў.

З пажаданняў – усё ж прадумаць магчымасці стварыць безбар’ернае асяроддзе, хаця б у асноўных залах экспазіцыі манаршага палацу.

Існуючыя экспазіцыі распісаны на квітку наведніка.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя