Яўген Буры: Пасля падзення рэжыму эканоміка будзе ў руінах



«У час, калі існуючы рэжым падзе, верагодней за ўсё, Беларусь будзе ў руінах». У тым перакананы сузаснавальнік Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Яўген Буры:

„Гэты рэжым будзе апошнія сілы і сокі з Беларусі выпіваць, і стан эканомікі можа засмучваць. Таму рэформы проста неабходны, як паветра. Любыя рэформы павінны прайсці праз фільтры саміх бізнесменаў. І адна з задач Асацыяцыі Беларускага Бізнесу За Мяжой – пытацца ў самога бізнесу, наколькі гэтыя рэформы рабочыя, наколькі яны неабходны”.

Апытанні, якія ладзіць ABBA, паказваюць, што рэлякаваныя бізнэсы гатовыя вярнуцца ў новую дэмакратычную Беларусь, а тыя, хто не гатовы, таксама маюць намер інвэставаць у краіну.