Алесь Кіркевіч: Праца ў незалежнай журналістыцы дазваляе прафесійна расці



Гарадзенскія журналісты – фрылансеры, якія працуюць на незалежныя сродкі масавай інфармацыі, нягледзячы на пераслед з боку ўладаў, не збіраюцца спыняць сваю прафесійную дзейнасць. Папярэджанні пракуратуры і судовыя пастановы, паводле якіх фрылансераў прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі ніякім чынам не паўплываюць на іх далейшую дзейнасць, – мяркуе незалежны журналіст Алесь Кіркевіч:

– Працуючы ў незалежнай журналістыцы ты сябе рэалізуеш больш, чым працуючы ў дзяржаўнай журналістыцы, дзе ты з’яўляешся скаваным, дзе, мне падаецца, чалавек аб’ектыўна не можа развівацца, таму што знаходзіцца ў вельмі канкрэтных рамках, якія ўвесь час звужаюцца.

Адной з галоўных перашкодаў у дзейнасці журналістаў-фрылансераў, якія працуюць для незалежных сродкаў масавай інфармацыі, з’яўляецца адсутнасць акрэдытацыі Міністэрства замежных справаў Беларусі. Свае адмовы ўстанова абгрунтоўвае тым, што журналісты, якія звяртаюцца па акрэдытацыю, раней супрацоўнічалі з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі.

Беларускае Радыё Рацыя