У беларусаў праблемы з карткамі
У суботу з абеду сталі з’яўляцца скаргі на кепскую працу банкаўскіх картак. У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры патлумачылі, што ў іх збой у працы абсталявання.
«Паважаныя кліенты! Інфармуем вас, што ў цяперашні момант часу назіраецца частковая непрацаздольнасць тэрмінальнага абсталявання Ingenico», – гаворыцца ў паведамленні на сайце БПЦ.
У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры абяцаюць зрабіць усё магчымае, каб аднавіць працаздольнасць у самы кароткі тэрмін.