У ЗША падчас цісканіны на канцэрце рэпера загінулі восем чалавек



У ЗША падчас цісканіны на канцэрце рэпера загінула восем чалавек, а 300 атрымалі траўмы. Як паведамляе BBC, цісканіна адбылася ў першы дзень фестывалю Astroworld, што праходзіць у Хьюстане (штат Тэхас). На сцэне выступаў рэпер Трэвіс Скот. Толькі ён пачаў выступаць, як гледачы сталі рухацца бліжэй да сцэны, з-за чаго і пачалася цісканіна, а таксама паніка. Усяго на канцэрце было каля 50-ці тысяч гледачоў. У выніку 17 чалавек шпіталізавалі, у 11 з іх спынілася сэрца. Пасля медыкі пацвердзілі смерць 8 чалавек. Розныя траўмы атрымалі 300 гледачоў, у асноўным, ад удараў.