У Менску пачнуць судзіць удзельнікаў „партызанскай групы” анархістаў



15 лістапада ў Менску пачнуць судзіць удзельнікаў „партызанскай групы” анархістаў. Крымінальную справу будзе разглядаць Менскі абласны суд. Па ёй праходзяць Ігар АліневічДзмітрый ДубоўскіСяргей Раманаў і Дзмітрый Разановіч. Дату ў лістах на волю назвалі Дубоўскі і Раманаў. Яе пацвердзіў абаронца Аліневіча. Чакаецца, што суд будзе адкрыты (прынамсі, першае пасяджэнне).

Пра тое, што ў суд накіравана крымінальная справа групы анархістаў, Генпракуратура паведаміла месяц таму. Хлопцам інкрымінуюць здзяйсненне „актаў тэрарызму”, „незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. Іх затрымалі ў кастрычніку мінулага года каля ўкраінскай мяжы. Было заяўлена, што ўдзельнікі групы падпалілі аддзел ДАІ ў Мазыры і аўтамабілі каля будынка пракуратуры ў Салігорску.

У лютым 2021 года КДБ уключыў удзельнікаў групы Ігара Аліневіча  ў „спіс арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.