Новая кніга Агнешкі Касіньскай нарэшце вызначыла чыннікі беларускасці на Падляшшы



“Іншыя. Беларуская Нацыянальныя меншасць на Падляшшы. Паліталагічная пэрспэктыва” . У выдавецтве Універсітэта Яна Каханоўскага ў Кельцах выйшла кніжка, прысвечаная беларускай меншасці ў Польшчы.

“Кніжка – гэта вынік сацыялагічных даследванняў і апытанняў праведзеных сярод беларусаў Падляшша”, – кажа рэдактар і суаўтар выдання, прафесар Агнешка Касіньска-Мэтрыка.

– Нашая цікавасць Падляшшам трывала некалькі гадоў і мы вырашылі, што толькі эмпірычныя даследаванні, то бок там, на месцы, якія будуць абапірацца на інтэрв’ю, пакажуць нам, якія чыннікі ўплывюць на пачуццё беларускасці. І тут мы самі спрабавалі вызначыць гэтыя чыннікі.

Цалкам размова:

Першая прэзентацыя кніжкі “Іншыя. Беларуская Нацыянальныя меншасць на Падляшшы. Паліталагічная перспектыва” адбудзецца у бліжэйшую пятніцу ( 12 лістапада) у гарадской бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім. Прэзентацыя кніжкі адбудзецца таксама ў Беластоку і ў Музеі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Беласток.