Міністры энергетыкі Беларусі і Расеі падпісалі пратакол аб цэнах на газ на 2022 год
Міністры энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і Расеі Мікалай Шульгіноў 9 лістапада ў Маскве падпісалі пратакол аб унясенні змянення ў міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы.
„Пратакол вызначае парадак фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2022 годзе. Канкрэтны ўзровень цаны на газ будзе зафіксаваны ў сумесным дакуменце з ПАТ „Газпром”, зыходзячы з умоў 2021 года”, — паведаміла прэс-служба беларускага ведамства.
У гэтым годзе Менск атрымлівае расейскі газ па 128,5 даляра за 1.000 кубаметраў. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 9 верасня заявіў, што ў 2022 годзе цана застанецца ранейшай.