Вялікабрытанія: Міграцыйны крызіс — агідная спроба нанесці шкоду нашым еўрапейскім партнёрам



„Вялікабрытанія салідарная з Польшчай: міграцыйны крызіс, створаны рэжымам Лукашэнкі, — апошняе з серыі агідных спробаў нанесці шкоду нашым еўрапейскім партнёрам”, — заявіла міністр па справах Еўропы і Амерыкі Міністэрства замежных спраў, па справах Садружнасці і развіцця Вялікабрытаніі Уэндзі Мортан.

„Мы ўвялі паслядоўныя санкцыі і працягнем патрабаваць ад рэжыму адказнасці”, — напісала Мортан у „Твітэры”.

У сакавіку яна падтрымала Варшаву ў дыпламатычным канфлікце з Менскам, які ўзнік з-за ўдзелу прадстаўніка польскага генкосульства ў Берасці ў мерапрыемстве з нагоды „дня праклятых жаўнераў”. Тады бакі ўзаемна выслалі дыпламатаў. Дзеянні беларускіх уладаў Мортан назвала „чарговай баязлівай атакай на тых, хто проста выконваў сваю працу”.