У Еўрапарламенце афіцыйна прапанавалі прызнаць Лукашэнку тэрарыстам



У Еўрапарламенце афіцыйна прапанавалі прызнаць Лукашэнку тэрарыстам і абвінавацілі Пуціна ва ўдзеле ў міграцыйным крызісе, а таксама ўспомнілі забітых па палітычных матывах беларусаў.

Дэпутат Еўрапарламенту ад Польшчы, старшыня прадстаўніцтва Еўразвяз — ЗША Радаслаў Сікорскі заявіў 10 лістапада ў Страсбургу пра неабходнасць на міжнародным роўні прызнаць Аляксандра Лукашэнку тэрарыстам. Ён нагадаў еўрадэпутатам пра палітычныя забойствы ў 90-х гадах і цяперашні крызіс. У сваім выступе Сікорскі падкрэсліў асаблівую ролю Пуціна ў цяперашнім міграцыйным крызісе на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой.

Фота: © European Union