Уцягванне Захаду ў перамовы з Лукашэнкам
Уцягванне Захаду ў перамовы з Лукашэнкам – пакрокавая інструкцыя ад Крамля.
Лічыць кіраўнік народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:
– Крок першы – гібрыдная атака на межах з Еўразвязам і эскалацыя міграцыйнага крызісу пад наглядам Крамля. Лукашэнка пагражае Захаду ўмяшальніцтвам Расеі. Крок другі – Макей прызнае Крым расейскім, ядзерныя бамбардзіроўшчыкі ваенна-касмічных сілаў Расеі з’яўляюцца ў небе над Беларуссю. Крок трэці – Пуцін прапаноўвае Меркель абмяркоўваць крызіс напрамую з Менскам. На сумесным пасяджэнні МЗС Расеі і МЗС Беларусі ў Маскве Макей дае бесстароннюю характарыстыку Венскай канферэнцыі. Канферэнцыя ў тым выглядзе, якую задумалі арганізатары, з’яўляецца абсалютна бясплоднай і бессэнсоўнай задумай. Чаму? Таму што там будуць дэмакратычныя сілы.
„Мы перасцерагалі еўрапейцаў, – кажа Павел Латушка ў каментары на сваім ютубканале, – гаварыць з Лукашэнкам можна толькі з пазіцыі сілы. Цяпер роўна з той пазіцыі пры непасрэднай падтрымцы Крамля ўжо сам Лукашэнка стараецца ўцягнуць еўрапейцаў у перамовы. Ці пройдзе гэту праверку Еўразвяз? Хутка ўбачым”.
Беларускае Радыё Рацыя