Беласток адсвяткаваў Дзень Незалежнасці Польшчы
Беласток урачыста адгуляў Дзень Незалежнасці Польшчы. Лейтматыў сёлетняга свята – абарона мяжы Польшчы і Беларусі.
Важнасць памежных войскаў, якія адстойваюць у тым ліку і незалежнасць радзімы, адзначыў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
Агулам на свяце Дня Незалежнасці Польшчы прысутнічала больш за 2 000 чалавек. Удзельнікі свята – прадстаўнікі грамадскасці і службаў горада ўсклалі вянкі да помніка Юзафу Пілсудскаму.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
***
Удзельнікі ўрачыстасці да Дня Незалежнасці ў Беластоку пакідаюць пляц Касцюшкі. Урачыстая частка гарадскога свята завершана. А пачаліся сёння ўрачыстасці з набажэнстваў за айчыну ў царкве і касцёле.
Гучыць Марш Першай брыгады.
Акрамя ваенных, паліцыі і іншых службаў гораду, вянкі ўсклалі прадстаўнікі асветы, судоў і адвакатуры, грамадскага-палітычнага сектару, у тым ліку руху „Маладыя дэмакраты”, Інстытуту памяці, клубу „Ягелонія Беласток”.
На завяршэнне ўрачыстай часткі адбылося ўскладанне вянкоў да помніка Пілсудскаму.
Выступоўцы падкрэсліваюць, што шматвекавая пагрозы з Усходу не знікла. Актуальнай застаецца абарона ўсходніх межаў, але пры гэтым працягваць слухаць уласны народ.
Пасля ўрачыстага ўзняцця сцяга і спяванне гімна, слова ўзяў Падляшскі ваевода Багдан Пашкоўскі. Ваевода павіншаваў Беласток і Польшчу з Днём Незалежнасці ў даволі складаных варунках. Сітуацыю ў Еўропе можна параўнаць з часамі пачатку Сусветнай вайны. Але той час, як і зараз, не мусіць быць падставай для апускання рук: развіццё нацыянальнага руху і культуры – адвечная гарантыя незалежнасці для любой краіны. Толькі агульныя высілкі і ўзаемазгода могуць выратаваць народ. „Вялізнае шчасце зараз – цешыцца з незалежнасці, – рэзюмуе з пазіцыі дзяржаўнага прадстаўніка Багдан Пашкоўскі. – Дзякуй усім, і асабліва памежнікам на беларуска-польскай мяжы. Зараз важна абараніць суверэннасць і спакойнае жыццё ў краіне”.
Агулам на гарадское свята сабралося каля 2000 чалавек. Людзі прыходзяць сем’ямі, з дзецьмі.
Урычастая частка свята адкрыта, адбываецца парад на пляцы Касцюшкі. Зачытваецца просьба Прэзідэнта горада Тадэвуша Трускаляскага упрыгожыць дамы і балконы адмысловымі какардамі і нацыянальнымі сцягамі.
Пад словы гімну польскай пяхоты гараджане рухаюцца ў бок помніка Пілсудскаму, дзе і разгарнуцца асноўная частка святкавання Дня Незалежнасці.
Гараджан вітае маршалак Артур Касіцкі.
Ля ратушы хор выконвае сімвал Польшчы – Мазурку Дамброўскага, якая адгукаецца і для Беларусі. Гімн быў напісаны кампазітарам Вербіцкім праз два гады татальнага маўчання пасля поўнага перадзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Мазурка Дамброўскага выконвалася польскімі легіянерамі Напалеона і адлюстравала надзею пра тое, што радзіма усё роўна будзе адваявана. Без польскага войска незалежнасць была бы немагчымай. Усе спяваюць гімн – „Мазурку/Марш Дамброўскага”.
У Беластоку адываюцца мерапрыемствы ў гонар Дня Незалежнасці Польшчы. Урачыстая частка распачнецца а 12-30 ля помніка Юзэфу Пілсудскаму. Плануецца ваенна-гістарычны анімацыя падзей тых часоў. Пакуль што большасць гараджан-гасьцей гарадскога свята прымаюць удзел ва ўрачыстай святой імшы за Айчыну ў катэдральным касцёле в Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Лейтмаціў сёлятнега свята – абарона мяжы Польшчы і Беларусі. У фокусе ўвагі – памежныя войскі, якія адстойваюць у тым ліку і незалежнасць радзімы.
Музеі горада падрыхтавалі свае сюрпрызы для гараджан у межах свята. Гэта як раздача сувеніраў, так і супольнае выкананне патрыятычных гімнаў.
Нацыянальнае свята незалежнасці Польшчы адзначаецца 11 лістапада ў памяць здабыцця незалежнасці Польскім царствам (1815—1918) у 1918 годзе, пасля 123 гадоў, якія прайшлі з моманту трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год).
Свята было ўстаноўлена законам ад 23 красавіка 1937 года, адменена законам Краёвай Рады Народавай ад 22 ліпеня 1945 года, было адноўлена ў перыяд сістэмнай трансфармацыі ў Польшчы ў 1989 годзе.
Дзень незалежнасці – агульнадзяржаўны выходны дзень, які суправаджаецца ўзняццем сцягоў, выступам прэзідэнта краіны, ваенным парадам у цэнтры Варшавы.