Крызіс на мяжы каментуе Уладзімір Някляеў
Беларускі паэт і пісьменнік Уладзімір Някляеў сабраўся прэзентаваць у Польшчы свой новы раман “Hej Ben-Hinnom” (Гіена вогненная). І маршрут пралягаў праз Кузніцу, акурат у гэты час туды накіраваліся тысячы мігрантаў.
Някляеў пракаментаваў сітуацыю адмыслова для Беларускага Радыё Рацыя:
– Пайшлі эмігранты-курды, на іх пачалі адразу “гаўкаць” з усіх бакоў, але калі ўдумацца, то лёс курдаў – гэта трагічны лёс. І людзі сапраўды шукаюць лепшай долі. Але так, як ім прапанавалі лепшую долю, як зрабілі гэта ўлады Беларусі, гэта ашалець! Такога дзікунства я не чакаў, нават уявіць не мог, што так можа быць. Што людзей кінуць на штурм мяжы, на злачынства, на парушэнне законаў. Па-сутнасці, тут польскі бок мае рацыю.
Уладзімір Някляеў кажа, што сітуацыя, якую стварылі ўлады Беларусі з мігрантамі, пагоршыла сітуацыю ў самой Беларусі: палітычную, эканамічную і маральную. Пры гэтым ён не лічыць, што гэта можа прывесці да сапраўдных ваенных дзеянняў, але, напэўна, нашкодзіць кантактам Беларусі з усім светам, а значыць і беларусам “добра не будзе”.
Беларускае Радыё Рацыя