„Вясна, каханне, натхненне” ў Глыбокім



„Вясна, каханне, натхненне” прыйшло ў Глыбокае. У Глыбоцкім цэнтры  культуры  адкрылася выстава пад такой назвай. На ёй прадстаўлена каля ста прац у розных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сям’і Бука з Шаркоўшчыны.

– Здзівілі працы стужкамі, асабліва пасля таго як аўтар сказаў, што няма папярэдніх эскізаў – усё робіцца так, як ідзе душа. Вось гэтыя працы пад скрапбукінг паштоўкі, у нас было адчуванне, што гэта зроблена нейкім пэўным станком – вельмі такая моцная, сур’ёзная рука.

Працы майстроў выстаўляліся пакуль толькі ў Беларусі, але некаторыя сувеніры былі купленыя ў прыватныя калекцыі Італіі, Эстоніі, Латвіі. Выстава ў Глыбоцкім цэнтры культуры будзе доўжыцца месяц.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае