У Еўразвязе разглядаюць пытанне бяспекі паставак газу
«У пытаннях паставак газу павінны максімальна выкарыстоўваць нашы адносіны з краінамі-пастаўшчыкамі — дзяржавамі Афрыкі, Нарвегіяй, Расеяй, і не дазволім Лукашэнку запалохаць нас сваімі пагрозамі», — заявіў еўракамісар па энергетыцы Паола Джэнцілоні на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, паведамляе Deutsche Welle.
Джэнцілоні пацвердзіў, што пытанні бяспекі паставак газу ў краіны ЕЗ будуць уключаны ў абаронную канцэпцыю Еўразвяза пад назвай «стратэгічны компас ЕЗ», якая будзе зацверджана ў будучым годзе.
10 лістапада на нарадзе з Саветам міністраў Лукашэнка прыгразіў Еўразвязу перакрыць транзіт газу ў Еўропу па газаправодзе «Ямал-Еўропа» у тым выпадку, калі ЕЗ пашырыць санкцыі супраць афіцыйнага Менска праз канфлікт вакол мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. «Мы абаграваем Еўропу, яны нам яшчэ пагражаюць, што закрыюць мяжу. А калі мы перакрыем прыродны газ туды? Таму кіраўніцтву Польшчы, літоўцам і іншым парэкамендаваў думаць перш, чым казаць», — сказаў Лукашэнка.