Аляксандр Андрыеўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера „Адмірала”



Беларускі спецыяліст Аляксандр Андрыеўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера ўладзівастоцкага „Адмірала”. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце клуба КХЛ.
„Аляксандр Андрыеўскі па ўласным жаданні пакінуў пасаду галоўнага трэнера ХК „Адмірал”. Дзякуем за супрацоўніцтва і жадаем поспехаў у далейшай кар’еры”, – гаворыцца ў паведамленні. Выканаўцам абавязкаў настаўніка прыморскай каманды прызначаны Алег Гарбенка.

Сакары перамагла Свёнтэк на выніковым турніры WTA у Гвадалахары.

У мексіканскай Гвадалахары завяршыліся матчы першага тура выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). У другім паядынку групы „Чычэн-Іца” грэчаская тэнісістка Марыя Сакары (6-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перайграла польку Ігу Свёнтэк (9) – 6:2, 6:4. У першым матчы гэтага квартэта Арына Сабаленка прайграла ў дзвюх партыях іспанцы Паўле Бадосе (10) – 4:6, 0:6. Беларуская тэнісістка выйгравала ў першай партыі 4:2, а потым прайграла дзесяць геймаў запар.

Шаранговіч другі матч запар быў па-за заяўкай

У рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” дома перайграў „Айлендэрс” – 4:0. Беларускі форвард гаспадароў Ягор Шаранговіч другі матч запар не быў уключаны ў заяўку на гульню.

Дані Алвес вяртаецца ў „Барселону”, Хаві адобрыў трансфер 38-гадовага абаронцы

Абаронца Дані Алвес вяртаецца ў „Барселону”. Каталонскі клуб узгадняе апошнія дэталі кантракта 38-гадовага футбаліста. Трансфер адобрыў новы галоўны трэнер сіне-гранатавых Хаві, які добра знаёмы з бразільцам – яны доўга гулялі разам за „Барсу”. Раней паведамлялася, што сам Алвес быў зацікаўлены ў вяртанні ў „Барселону”, ён жадае скончыць кар’еру ў гэтай камандзе.

Усцюгаў выйграў спрынт, беларусы выбылі на стадыі чвэрцьфіналу

У Муоніа (Фінляндыя) на лыжным турніры катэгорыі FIS завяршыўся мужчынскі спрынт класічным стылем. Перамог па выніках фінальнага заезду расеец Сяргей Усцюгаў, другім стаў яго суайчыннік Аляксандр Цярэнцьеў, трэці вынік паказаў Федэрыка Пелегрына з Італіі. Беларусы Аляксандр Воранаў і Ягор Шпунтаў выбылі на стадыі чвэрцьфіналу, заняўшы ў сваіх заездах чацвёртае і пятае месцы, адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя