У пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя яшчэ два рэсурсы



У пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя яшчэ два рэсурсы. Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата „Новополоцк 7 микрорайон чат” і старонак інтэрнэт-суполкі „Навіны Вілейкі” ў сацыяльных сетках „ВКонтакте” і „Одноклассники” прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.

Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата і інтэрнэт-старонак суполкі была прызнаная экстрэмісцкай, паслужылі заявы пракуратур горада Наваполацка і Вілейскага раёна адпаведна. Суд іх цалкам задаволіў. У Беларусі прызнаныя „экстрэмісцкімі” больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Па законе чытаць іх не забаронена, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць. Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.